Гары Потэр і беларуская мытня
За лета і пачатак восені, праведзеных у пратэстах, беларусы загартаваліся і прызвычаіліся шмат да чаго, так што здзівіць нас чымсьці — як са знакам плюс, так і са знакам мінус — досыць цяжка. Але трэба прызнаць, гэта ўдалося беларускай мытні.
Рэч у тым, што 26 верасьня наш незалежны выдавец Андрэй Янушкевіч пачынае продажы чарговай кнігі пра Гары Потэра ў беларускім перакладзе — «Гары Потэр і таемная зала». З прычыны лепшай якасьці ўвесь наклад друкаваўся за мяжой, беларускія выдаўцы часта выбіраюць замежныя тыпаграфіі. Але тут падала голас наша мытня. 15 верасьня яна запатрабавала ад выдаўца афіцыйны ліст пра тое, што «ў кнізе няма заклікаў да зьвяржэньня існай улады ў Рэспубліцы Беларусь».
Навіна імгненна абляцела Беларусь і суседнія краіны. Выдавец, які знаецца на хайпе і піяры, спачатку апублікаваў ліст ад мытнікаў, а потым свой афіцыйны адказ, што ў кнізе й сапраўды «няма заклікаў да зьвяржэньня існай улады ў Рэспубліцы Беларусь». Нехта з патэнцыйных чытачоў абураўся, нехта проста рагатаў, вось толькі тым лістам, здаецца, паверылі не да канца: празь некалькі дзён у нас выйдзе кніга, якая цяпер будзе ўспрымацца ў кантэксьце зьвяржэньня ўлады. Што ж, з такой працай дзяржорганаў выдаўцам у прынцыпе ня трэба маркетынгавага аддзелу, усё са свістам прадасца само сабой.
Picture display
standardowy [760 px]
«У Хогвартсе ненавідзяць Лукашэнку бясплатна», фотакалаж з фб-старонкі Kati Handrabura
Ужо празь некалькі гадзінаў па сеціве пачалі гуляць фотакалажы з фб-старонкі Katia Handrabura з падтрымкай як нашага выдаўца, так і проста змаганьня беларусаў за свабоду. Гары Потэр з нацыянальным сьцягам на фоне шыхтоў амапаўцаў. Дарэчы, гэта адзіная «маўклівая» выява, бо ўсе астатнія суправаджаюцца палітычнымі лёзунгамі. Рон Уізьлі з плякатам «Свабоду Крыладзюбу і палітзьняволеным». Герміёна з надпісам «Дэментарам месца ў Азкабане». (У слове «дэментарам» чырвоным пазначана «мент».) Малфой у калёне дэманстрантаў зь лёзунгам «Усіх злачынцаў чакае круцыятус». Прафэсар Дамблдор са сьцягам, на якім напісана «Атрад Дамблдора з народам!», Джыні і Луна з плакатам «Акцыё здаровы сэнс». Мой улюбёны Сэвэрус на фоне калючага дроту з надпісам «Саша, выпі зельля». Прафэсар Макгонагал і Сыбіла Трэлані з «Пагоняй» і лёзунгам «У Хогвартсе ненавідзяць Лукашэнку бясплатна». І, нарэшце, сам ведаеце хто, загорнуты ў бел-чырвона-белы сьцяг, з плякатам: «Нават я супраць гвалту над беларусамі!» Апошняя выява, зразумела, сабрала найбольшую колькасьць лайкаў і перапостаў.
Picture display
standardowy [760 px]
«Северус с надписью “Саша, выпей зелья”», фотакалаж з фб-старонкі Kati Handrabura
Ва ўсёй гэтай гісторыі найменш зьдзівіліся людзі, блізкія да літаратуры. Людзі, што па родзе сваёй дзейнасьці часта возяць празь беларускую мяжу кніжкі. Свае або проста набытыя за мяжой, у Польшчы або, скажам, ва Ўкраіне. Пытаньне, ці вы везяцё кнігі палітычнага зьместу, і наступны загад паказаць валізку/торбу зь імі — частыя атрыбуты перасячэньня мяжы аўтобусам або цягніком. (На мытнікаў аэрапорту Менск-2 гэта чамусь не пашыраецца, іх больш хвалюе лёс алькаголю з паўднёвых краінаў.)
Памятаю, як ня раз на мяжы затрымліваўся наклад часопіса «ARCHE». Як у паэта Віталя Рыжкова канфіскавалі польскі часопіс зь перакладамі ягоных жа вершаў, бо на суседніх старонках такі знайшлі штось пра палітыку. Ды што хадзіць далёка па прыклады, тры гады таму, калі я працаваў сябрам журы міжнароднай літаратурнай прэміі, арганізатары спрабавалі дасылаць мне польскія паэтычныя (падкрэсьліваю: паэтычныя, не палітычныя) кніжкі. Першы раз іх затрымалі на мытні і прымусілі заплаціць нейкае неймавернае мыта. Праз год пасылка з кнігамі проста бяссьледна зьнікла — і ўсе спробы іх знайсьці выявіліся марнымі. А аднойчы на польска-беларускай мяжы нашага мытніка зацікавіла манаграфія пра Шэксьпіра, якую я трымаў у руках. Давялося тлумачыць яму розьніцу між стратфардыянскімі і нестратфардыянскімі падыходамі ў шэксьпіраўскім пытаньні. Мытніка хапіла роўна на 3 хвіліны, прычым градус нянавісьці да мяне істотна вырас.
Думаю, ладная частка нашых людзей у форме нутром адчувае інстынктыўную непрыязь да людзей з кнігай. Бо яны ўвасабляюць штосьці недаступнае ў іх немудрагелістым сьвеце цыркуляраў і прадпісаньняў. А калі яшчэ гэтыя «кніжнікі» адказваюць ім па-беларуску… Стоп, было адно неймавернае выключэньне з гэтага правіла. У атрадзе мытнікаў на мяжы зь Літвой шмат гадоў працаваў афіцэр Алесь Юркойць. Сьвядомы носьбіт беларускай мовы, які — адзін у атрадзе – пасьлядоўна карыстаўся ёй на працы. Інтэлектуал-краязнаўца, які ў вольны ад службы час дасьледаваў гістарычныя помнікі, арганізоўваў літаратурныя імпрэзы і ўшаноўваў памяць выбітных дзеячаў нашай гісторыі. Ці не таму яго хутка «незалюбіў» мясцовы кадэбэшнік і зрабіў усё, каб Алесь апынуўся на лаве падсудных і атрымаў сем гадоў турмы…
Picture display
standardowy [760 px]
«Джыні і Луна з плакатам “Акцыё здаровы сэнс”», фотакалаж з фб-старонкі Kati Handrabura
Але вернемся ад мытнікаў да Гары Потэра. Мабыць, у ніводнай краіне сьвету ніхто не сьмяецца зь сіпатасьці лысага кінэматаграфічнага Вальдэморта – так, як у Беларусі. У нас ужо колькі тыдняў жартуюць, што сэрыял паводле Роўлінг здымаецца ў Беларусі проста на вуліцах гарадоў, дзе дабро змагаецца са злом у рэжыме рэальнага часу. Кнігі пра Гары Потэра даўно разышліся на цытаты, якія часам маюць непасрэдна палітычны характар, кшталту такой: «Цёмныя часы надыходзяць, і неўзабаве нам усім давядзецца выбіраць паміж тым, што правільна, і тым, што лёгка».
Яшчэ ў 2003 годзе, калі ўлады зачынілі Гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа – адзіную ў краіне ўстанову, дзе навучаньне цалкам вялося на беларускай мове, – бацькі, настаўнікі і вучні выйшлі на вулічныя пікеты, каб змагацца за свае правы. І шмат хто стаў узгадваць вядомую школу чарадзейства. Аўтар гэтых словаў напісаў тады верш «Гары Потэр, ліцэіст», а самі ліцэісты напісалі ліст Дж. Роўлінг, праводзячы ў ім паралелі між яе мастацкім сьветам і беларускімі рэаліямі. Ня помню, ці адказала ім пісьменьніца, затое добра помню сваю тагачасную думку, што ўладам лепей не злаваць дзяцей, бо разгневаныя навучэнцы – сур’ёзная палітычная сіла.
Гуманітарны ліцэй з таго часу шмат гадоў існуе ў падпольлі, а ў верасьні 2020 да пратэстаў далучыўся Ліцэй БДУ. Настолькі актыўна, што – сьледам за малодшым сынам Аляксандра Лукашэнкі – дакумэнты зь Ліцэя забралі і дзьве ягоныя ўнучкі. Відаць, ня кожнае дзіця можа вучыцца ў Хогвартсе, ды і ў саміх кнігах пра Гары Потэра штось да зьвяржэньня ўлады ўсё-ткі заклікае.
Тэкст на рускай мове
[{"nid":"5695","uuid":"149c0660-3eab-4f7e-b15d-9a3a314fb793","type":"article","langcode":"ru","field_event_date":"","title":"\u0421\u043e\u0432\u0440\u0435\u043c\u0435\u043d\u043d\u043e\u0441\u0442\u044c \u0432 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u043e\u0439 \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u0438 \u0425\u0425 \u0432\u0435\u043a\u0430","field_introduction":"\u041d\u0430 \u043f\u0440\u043e\u0442\u044f\u0436\u0435\u043d\u0438\u0438 \u043f\u043e\u0441\u043b\u0435\u0434\u043d\u0438\u0445 \u043f\u044f\u0442\u0438\u0434\u0435\u0441\u044f\u0442\u0438 \u043b\u0435\u0442 \u0438\u0441\u0441\u043b\u0435\u0434\u043e\u0432\u0430\u0442\u0435\u043b\u0438 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u043e\u0439 \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u0438 \u0425\u0425 \u0432\u0435\u043a\u0430 \u0441\u0447\u0438\u0442\u0430\u043b\u0438 \u043d\u0430\u0447\u0430\u043b\u043e\u043c \u0441\u043e\u0432\u0440\u0435\u043c\u0435\u043d\u043d\u043e\u0441\u0442\u0438 \u043f\u0435\u0440\u0438\u043e\u0434 \u043f\u043e\u0441\u043b\u0435 \u041f\u0435\u0440\u0432\u043e\u0439 \u043c\u0438\u0440\u043e\u0432\u043e\u0439 \u0432\u043e\u0439\u043d\u044b (\u0442\u043e \u0435\u0441\u0442\u044c \u0432\u0440\u0435\u043c\u044f \u0432\u043e\u0437\u043d\u0438\u043a\u043d\u043e\u0432\u0435\u043d\u0438\u044f \u0430\u0432\u0430\u043d\u0433\u0430\u0440\u0434\u043d\u044b\u0445 \u0442\u0435\u0447\u0435\u043d\u0438\u0439). \u041e\u0434\u043d\u0430\u043a\u043e \u0432 \u043f\u043e\u0441\u043b\u0435\u0434\u043d\u0438\u0435 \u0433\u043e\u0434\u044b \u0438\u0441\u0442\u043e\u043a\u0438 \u0441\u043e\u0432\u0440\u0435\u043c\u0435\u043d\u043d\u043e\u0439 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u043e\u0439 \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u0438 \u0443\u0441\u043c\u0430\u0442\u0440\u0438\u0432\u0430\u044e\u0442 \u0443\u0436\u0435 \u0432 \u0442\u0432\u043e\u0440\u0447\u0435\u0441\u0442\u0432\u0435 \u043f\u0440\u0435\u0434\u0441\u0442\u0430\u0432\u0438\u0442\u0435\u043b\u0435\u0439 \u00ab\u041c\u043e\u043b\u043e\u0434\u043e\u0439 \u041f\u043e\u043b\u044c\u0448\u0438\u00bb (1895\u20131918).\r\n","field_summary":"\u041e\u0442 \u043f\u0430\u0440\u043d\u0430\u0441\u0441\u0438\u0437\u043c\u0430 \u0434\u043e \u0430\u0432\u0430\u043d\u0433\u0430\u0440\u0434\u0430: 5 \u0442\u0435\u0447\u0435\u043d\u0438\u0439, \u043e\u043f\u0440\u0435\u0434\u0435\u043b\u0438\u0432\u0448\u0438\u0445 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u0443\u044e \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u044e XX \u0432\u0435\u043a\u0430.","topics_data":"a:1:{i:0;a:3:{s:3:\u0022tid\u0022;s:5:\u002259609\u0022;s:4:\u0022name\u0022;s:33:\u0022#\u044f\u0437\u044b\u043a \u0438 \u043b\u0438\u0442\u0435\u0440\u0430\u0442\u0443\u0440\u0430\u0022;s:4:\u0022path\u0022;a:2:{s:5:\u0022alias\u0022;s:26:\u0022\/topics\/yazyk-i-literatura\u0022;s:8:\u0022langcode\u0022;s:2:\u0022ru\u0022;}}}","field_cover_display":"default","image_title":"","image_alt":"","image_360_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/360_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=657Yq-o6","image_260_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/260_auto_cover\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=58nl0Ijx","image_560_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/560_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=uyjmQphE","image_860_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/860_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=0DTNnHnI","image_1160_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/1160_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=KQjtn6cS","field_video_media":"","field_media_video_file":"","field_media_video_embed":"","field_gallery_pictures":"","field_duration":"","cover_height":"249","cover_width":"440","cover_ratio_percent":"56.5909","path":"ru\/node\/5695","path_node":"\/ru\/node\/5695"}]