Беларусь перакуленая: паэтычная хроніка Дзьмітрыя Строцава
Так сталася, што пратэст і салідарнасьць, нянавісьць і любоў, роспач і надзея, страх і перамога над ім знаходзяць у сёньняшняй Беларусі сваё выйсьце ў вершах.
Вершы маланкава ўспыхваюць у сацыяльных сетках і адгукаюцца рэхам жывых чытаньняў на вуліцы, жывуць у фармаце відэа і хутка зьбіраюцца ў электронныя падборкі. Вядомыя і невядомыя аўтары спрабуюць па гарачых сьлядах асэнсаваць, што з намі адбываецца. З гэтага складаецца суб’ектыўная вэрсія нашай найнавейшай гісторыі, годная веры нашмат больш, чым пераказ любога, нават самага незалежнага СМІ. Адзін з такіх самых чутных і годных веры галасоў — голас паэта Дзьмітрыя Строцава.
Рэлігійнасьць у найлепшым сэнсе гэтага слова арганічна сплаўлена ў Дзімавых вершах з традыцыямі абсурдызму, што ўзыходзяць яшчэ да абэрыутаў. Аўтар некалькі разоў мяняў сваю паэтыку. Апошні раз — як бы мінімалізаваўшы фэервэрк сваёй паэтычнай віртуознасьці, празаізаваўшы форму й прыцішыўшы голас. Паэзія зрабілася больш дакумэнтальнай, уважлівай да істотных дэталяў і ўрэшце больш чалавечнай. Так, каб знаходзіць словы падтрымкі і суцяшэньня ахвярам дзяржаўнага тэрору, калі душацца мітынгі пратэстаў або выконваюцца сьмяротныя пакараньні пасьля сумнеўных крымінальных справаў.
Picture display
standardowy [760 px]
Дзьмітрый Строцаў з кнігай "Бацька і сын" ("Отец и сын") і выдаўцом Надзеяй Кандрусевіч, фота з прыватнага архіву Дзьмітрыя Строцава.
Вершы Строцава — бадай што найадэкватнейшы водгук на беларускія ўзрушэньні лета і восені 2020, і гэта ў роўнай ступені датычыць як грамадзянскай пазіцыі, так і спосабаў яе паэтычнага выражэньня. Ад сьветлай наіўнай расчуленасьці тым, як найслабейшыя “мірныя людзі” робяцца пераможцамі, — да горкага сарказму, якім задыхаецца наш бяссільны гнеў, сутыкаючыся зь лютасьцю і цынізмам нечалавечай сыстэмы.
21 кастрычніка Дзьмітрый Строцаў раптоўна зьнік, і родныя ды блізкія цэлы дзень ня ведалі, дзе ён і што зь ім. Наступнага дня выявілася, што паэт затрыманы і трапіў у сьледчы ізалятар на вуліцы Акрэсьціна. У ізалятар, які ў жніўні сумна праславіўся зьверскімі зьдзекамі амапаўцаў над затрыманымі. 22 кастрычніка адбыўся суд, на якім Дзьмітрый Строцаў атрымаў 13 сутак арышту за ўдзел у пратэстах.
Перакласьці падборку вершаў — найменшае, што можна зрабіць у знак салідарнасьці з пацярпелым паэтам. Але гэта ня проста паэтычная падборка, гэтыя тэксты складаецца ў хроніку адлюстраваных аўтарам падзеяў і эмоцыяў, якімі жывуць сёньня сотні і сотні тысячаў беларусаў. Адлічваючы дні і гадзіны, дыхаючы ва ўнісон усёй краінай, чакаючы пераменаў і набліжаючы іх. “Трохі трываньня, — як сказаў паэт, — час працуе на нас”.
Picture display
standardowy [760 px]
Дзьмітрый Строцаў разам зь Міколам Раманоўскім, фота з прыватнага архіву Дзьмітрыя Строцава.
Дзьмітрый Строцаў
БЕЛАРУСКАЯ МЭДЫТАЦЫЯ
трохі трываньня
час працуе на нас
адзіны рытм краіны
удох
выдых
удох выдых
з драконам размаўляць нельга
на мове гвалту
на ягонай мове
толькі псыхіятр
не забіваць
толькі доўгае жыцьцё
на фэрме
на сьвінафэрме
дзе цмок у сябе
як дома
размаўляць зь людзьмі
з чыноўнікамі
з вайскоўцамі
з дактарамі
з людзьмі
размаўляць між сабой
шукаць агульную мову
новую
з даверам і надзеяй
зь любоўю
дыхаць на поўныя грудзі
аднымі грудзямі
усёй краінай
удох выдых
удох
выдых
час працуе на нас
трохі трываньня
05.06.2020
У МЕНСКУ КРОЎ
раварыст-эпілептык
уварваўся
у аўтазак
адтуль яго асьцярожна
вынесьлі на руках
салдаты ўнутраных войскаў
і перадалі
падасьпелым
дактарам хуткай дапамогі
08.08.20
+ памяці Аляксандра Тарайкоўскага*
не майдан
без шчытоў і касак
бяз страху
жывыя мішэні
у ціры
Лу
11.08.2020
* забіты ў адну зь першых начэй пратэсту з агнястрэльнай зброі
Picture display
standardowy [760 px]
Дзьмітрый Строцаў разам з жонкай Ганнай Строцавай, фота з прыватнага архіву Дзьмітрыя Строцава.
*
мы з жонкай
не рэвалюцыянэры
беспартыйныя і бяззбройныя
у нашым доме пасяліўся цмок
закуты ў браню і драпежны
найбольш яму да спадобы нашыя дзеці
яны ўжо зьбітыя як кітайскі сабака
пазбаўленыя скуры
мы дзіка стаміліся іх хаваць
у нас больш няма патаемных кутоў
што нам рабіць
міралюбцы
драконафілы
13.08.2020
*
пачакай абдымаць амапаўца
беларуская дзева
ці ня так
габрэйская хава
абдымала боты эсэсаўца
14.08.2020
*
я так не люблю гэтай плошчы
бо гэты шэдэўр Лангбарда
наскрозь прапах рабскім потам
бляяньнем начальства
якое вядуць каб зарэзаць
на алтарах Дзяржплану
ня трэба хадзіць на плошчу
міма прайдзі Лангбарда
ў чырвоную цэглу касьцёла
Сымона й Алены
15.08.2020
ТАК ПЕРАМАГАЕМ
перамога
складаецца
зь ледзьве прыкметных
гамэапатычных жэстаў
як зьбіраюцца
менскія стотысячныя маршы
з дваровых кропель
вулічных ручаінак
у людзкі акіян
10.09.2020
НЯМІГА ПАРТЫЗАНСКАЯ
няпроста абудзіць
беларускага партызана
няпроста
пасьля Гітлера
нікому не ўдавалася
няма на яго
ніякіх заклёнаў
ды вось удалося аднаму
аб’юзэру з Драздоў
*
як няпроста
абудзіць партызана
няпроста
а назад усыпіць
проста немагчыма
як немагчыма джына
запхнуць назад
у бутэльку
няма на яго
ніякіх заклёнаў
12.09.20
Пераклаў з рускай Андрэй Хадановіч
Тэкст на рускай мове
[{"nid":"5695","uuid":"149c0660-3eab-4f7e-b15d-9a3a314fb793","type":"article","langcode":"ru","field_event_date":"","title":"\u0421\u043e\u0432\u0440\u0435\u043c\u0435\u043d\u043d\u043e\u0441\u0442\u044c \u0432 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u043e\u0439 \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u0438 \u0425\u0425 \u0432\u0435\u043a\u0430","field_introduction":"\u041d\u0430 \u043f\u0440\u043e\u0442\u044f\u0436\u0435\u043d\u0438\u0438 \u043f\u043e\u0441\u043b\u0435\u0434\u043d\u0438\u0445 \u043f\u044f\u0442\u0438\u0434\u0435\u0441\u044f\u0442\u0438 \u043b\u0435\u0442 \u0438\u0441\u0441\u043b\u0435\u0434\u043e\u0432\u0430\u0442\u0435\u043b\u0438 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u043e\u0439 \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u0438 \u0425\u0425 \u0432\u0435\u043a\u0430 \u0441\u0447\u0438\u0442\u0430\u043b\u0438 \u043d\u0430\u0447\u0430\u043b\u043e\u043c \u0441\u043e\u0432\u0440\u0435\u043c\u0435\u043d\u043d\u043e\u0441\u0442\u0438 \u043f\u0435\u0440\u0438\u043e\u0434 \u043f\u043e\u0441\u043b\u0435 \u041f\u0435\u0440\u0432\u043e\u0439 \u043c\u0438\u0440\u043e\u0432\u043e\u0439 \u0432\u043e\u0439\u043d\u044b (\u0442\u043e \u0435\u0441\u0442\u044c \u0432\u0440\u0435\u043c\u044f \u0432\u043e\u0437\u043d\u0438\u043a\u043d\u043e\u0432\u0435\u043d\u0438\u044f \u0430\u0432\u0430\u043d\u0433\u0430\u0440\u0434\u043d\u044b\u0445 \u0442\u0435\u0447\u0435\u043d\u0438\u0439). \u041e\u0434\u043d\u0430\u043a\u043e \u0432 \u043f\u043e\u0441\u043b\u0435\u0434\u043d\u0438\u0435 \u0433\u043e\u0434\u044b \u0438\u0441\u0442\u043e\u043a\u0438 \u0441\u043e\u0432\u0440\u0435\u043c\u0435\u043d\u043d\u043e\u0439 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u043e\u0439 \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u0438 \u0443\u0441\u043c\u0430\u0442\u0440\u0438\u0432\u0430\u044e\u0442 \u0443\u0436\u0435 \u0432 \u0442\u0432\u043e\u0440\u0447\u0435\u0441\u0442\u0432\u0435 \u043f\u0440\u0435\u0434\u0441\u0442\u0430\u0432\u0438\u0442\u0435\u043b\u0435\u0439 \u00ab\u041c\u043e\u043b\u043e\u0434\u043e\u0439 \u041f\u043e\u043b\u044c\u0448\u0438\u00bb (1895\u20131918).\r\n","field_summary":"\u041e\u0442 \u043f\u0430\u0440\u043d\u0430\u0441\u0441\u0438\u0437\u043c\u0430 \u0434\u043e \u0430\u0432\u0430\u043d\u0433\u0430\u0440\u0434\u0430: 5 \u0442\u0435\u0447\u0435\u043d\u0438\u0439, \u043e\u043f\u0440\u0435\u0434\u0435\u043b\u0438\u0432\u0448\u0438\u0445 \u043f\u043e\u043b\u044c\u0441\u043a\u0443\u044e \u043f\u043e\u044d\u0437\u0438\u044e XX \u0432\u0435\u043a\u0430.","topics_data":"a:1:{i:0;a:3:{s:3:\u0022tid\u0022;s:5:\u002259609\u0022;s:4:\u0022name\u0022;s:33:\u0022#\u044f\u0437\u044b\u043a \u0438 \u043b\u0438\u0442\u0435\u0440\u0430\u0442\u0443\u0440\u0430\u0022;s:4:\u0022path\u0022;a:2:{s:5:\u0022alias\u0022;s:26:\u0022\/topics\/yazyk-i-literatura\u0022;s:8:\u0022langcode\u0022;s:2:\u0022ru\u0022;}}}","field_cover_display":"default","image_title":"","image_alt":"","image_360_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/360_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=657Yq-o6","image_260_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/260_auto_cover\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=58nl0Ijx","image_560_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/560_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=uyjmQphE","image_860_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/860_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=0DTNnHnI","image_1160_auto":"\/sites\/default\/files\/styles\/1160_auto\/public\/field\/image\/peiper_tadeusz_6883077.jpg?itok=KQjtn6cS","field_video_media":"","field_media_video_file":"","field_media_video_embed":"","field_gallery_pictures":"","field_duration":"","cover_height":"249","cover_width":"440","cover_ratio_percent":"56.5909","path":"ru\/node\/5695","path_node":"\/ru\/node\/5695"}]